КА́ЛІЮ ГІДРАКСІ́Д, едкае калі,

КОН. Бясколерныя крышталі, tпл 405 °C, шчыльн. 2044 кг/м³. На паветры расплываецца, паглынае ваду і вуглякіслы газ. Добра раствараецца ў вадзе, этаноле. Моцная аснова, належыць да шчолачаў. Водныя растворы разбураюць шкло, расплавы — фарфор, плаціну. Атрымліваюць электролізам канцэнтраваных раствораў хларыду калію. Выкарыстоўваюць для атрымання вадкага мыла, злучэнняў калію, у шчолачных акумулятарах і інш. К.г. і яго растворы выклікаюць цяжкія апёкі скуры і слізістых абалонак.

т. 7, с. 473

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)